(Текст предоставил: Евгений Барышников) |
Барышников Евгений | Посмотреть (исп. автор) |
Евгений Барышников. Напамінам страшнага граху Кожны дзень і кожная хвіліна. Гэй, Цярэшка, што ў тваім мяху? Напаміны, напаміны, напаміны... Бо пакуль ты коніка паіў І вучыўся падаць не на сьпіну, Хто тваю бабульку заманіў? Напаміны, напаміны, напаміны... У Цярэшкі сталася бяда: З кім спала ягоная жанчына? Часу зашаптаная вада — Вер, Цярэшка — лечыць напаміны. І ня век галоваццы балець. Чуеш? Дзервянее сэрца, подых стыне... Валіць пара з вуліцы ў клець Аб Цярэшцы сумным напамінам. Вось і зьнік Цярэшка, выйшаў увесь. Засталіся толькі напаміны. 01.2010